Навіны

Вайсковыя могілкі на Белуша рыхтуюць да рэканструкцыі: ставяць новыя помнікі савецкім салдатам

На тэрыторыі вайсковых могілак на Белуша пачалася падрыхтоўка да рэканструкцыі. Да Дня вызвалення Гродна, які адзначаецца 16 ліпеня, замянілі на новыя 24 надмагільныя пліты савецкім салдатам, якія загінулі пры вызваленні горада ў 1944 годзе.

Усяго на могілках плануецца замяніць больш за 300 надмагільных пліт савецкім салдатам. Зборам сродкаў на гэта з 2014 года займаўся савет ветэранаў Гродна. У планах у ветэранаў у будучыні - поўная рэканструкцыя могілак, але галоўная задача на сёння — упадаркаваць магілы савецкіх вызваліцеляў.

Магілы савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў баях за Гродна ў 1944 годзе

Гулялі на могілках у хованкі і футбол

З апошняга сур’ёзнага рамонту могілак прайшло больш за 50 гадоў. За гэты час многія магілы разбурыліся, зараслі, на некаторых помніках сцерліся надпісы. А нешта пры будаўніцтве дамоў наогул вывезлі.

76-гадовы Уладзімір Канстанцінавіч сёння адзін з нямногіх, хто яшчэ памятае старыя могілкі. Тут у пасляваенныя гады ён гуляў з сябрамі ў футбол і хованкі, а зараз ходзіць з сабакам.

«Заняцца могілкамі даўно трэба было, а то паказуха толькі, — распавядае пенсіянер. — У савецкія гады улады былі сапраўднымі варварамі, асабліва калі пачалі будаваць шматпавярховы дом на пахаваннях. Астанкі салдат і афіцэраў згрузілі на самазвалы і вывезлі. Праз гады ў гэтым доме пастаянна няшчасныя выпадкі адбываліся».

Уладзімір Канстанцінавіч жыве каля могілак з канца 1940-х гадоў

Не рамантавалі 60 гадоў

Па ўспамінах Уладзіміра Канстанцінавіча, помнікі, якія цяпер мяняюць, былі ўсталяваныя ў канцы 1950-х. З тых часоў яны не мяняліся, а толькі падфарбоўваліся.

«У пасляваенныя гады стаялі проста біркі, а ўжо недзе ў 1958 годзе з’явіліся помнікі».

Магіла двух невядомых савецкіх салдат
Пенсіянер кажа, што раней на могілках было шмат цікавых збудаванняў. Адно з іх — піраміда з камянёў, якую ўзвялі яшчэ ў Першую сусветную вайну, але разабралі ў савецкія гады.

«Піраміда была цікавая. У дзяцінстве мы думалі, што яна была зроблена ў гонар загінулых лётчыкаў, бо на вяршыні быў прапелер. Але потым даведаліся, што гэта з Першай сусветнай, а што там рабіў прапелер — дагэтуль невядома. Піраміду разабралі і гэта не адзінкавы выпадак такога варварства. Напрыклад, дзесьці ў 1980-я гады прыехаў у Гродна праўнук генерала Руссаў. Ён аднавіў некалькі помнікаў са старых лютэранскіх могілак і адрамантаваў капліцу генерала. Толькі з’ехаў - саветы прыгналі бульдозер і ўсё прыбралі».

Польская частка могілак

Даведка

Вайсковыя могілкі былі закладзеныя ў Гродне ў 1888 годзе і пачаткова складаліся з лютэранскай часткі (паўднёвай) і часткі для жаўнераў іншых хрысціянскіх канфесій. У часе Першай сусветнай вайны на могілках было пахавана шмат нямецкіх жаўнераў і афіцэраў. У міжваенны перыяд на могілках перапахавалі парэшткі, знойдзеныя каля былога кармяліцкага кляштара (вул. Маставая, сёння Прыёрбанк) і Фары Вітаўта.

Тут таксама хавалі загінуўшых у польска-савецкай вайне, савецкіх салдат, што загінулі ў 1939 і 1944 гадах, нямецкіх жаўнераў. У пачатку 1990-х гадоў быў усталяваны знак-крыж памяці жыхароў Гродзеншчыны, што загінулі ў час сталінскіх рэпрэсій.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025