У Пышках і ў чатырох гродзенскіх дварах з 13 ліпеня здаюцца ў эксплуатацыю новыя дзіцячыя пляцоўкі. Яны былі ўсталяваныя ў рамках праекта «Сочный дворик», які рэалізуе брэнд «Сочный».
Прадстаўнікі брэнда разам з Гродзенскім гарвыканкамам выбралі чатыры двары, дзе да 13 ліпеня павінны былі ўсталяваць сучасныя дзіцячыя пляцоўкі. Яшчэ адну пляцоўку усталявавалі ў Пышках.
Новыя бяспечныя дзіцячыя комплексы з’явіліся ў дварах:
вул. Кляцкова, 98
вул. Рэпіна, 3
вул. Урублеўскага, 86
вул. Курчатава, 28
Выбар пляцовак-пераможцаў быў заснаваны на спалучэнні некалькіх фактараў: наяўнасць у кожным дварым дзіцячага абсталявання, колькасць дзяцей, якія жывуць у раёне і крэатыўнасць заяўкі ад мясцовых жыхароў. Таксама важна, каб камунікацыі былі размешчаны неглыбока.
Усяго жыхары Гродна даслалі 242 заяўкі на ўстаноўку дзіцячых комплексаў у дварах па праекце «Сочный дворик».