Амерыканскі яўрэй Сымон Левінгер прыехаў у Гродна з незвычайнай місіяй. Яго задача — знайсці даваенную мапу Слоніма, якую ўжо некалькі гадоў не можа адшукаць ні ён, ні яго сябры. Мапа патрэбна для аднаўлення і вывучэння старых яўрэйскіх могілак у Слоніме.
Шукаць мапу Сымон прыехаў са сваім сябрам Ёсі Галінскім з Ізраіля.
«Мы хочам вызначыць межы могілак. Нам патрэбна для гэтага старая кадастравая мапа Слоніма, але яе нідзе няма, — распавядае Сымон. — Я не мільянер, але гатовы добра заплаціць чалавеку, які дапаможа нам з мапай».
За суткі гродзенцы перадалі Сымону некалькі старых карт Слоніма: сярэдзіны 19 стагоддзя і першай паловы 20 стагоддзя. Але нічога не пасуе. Амерыканец мае патрэбу ў падрабязнай кадастравай мапе. Ён упэўнены, што яна існуе.
Вывучэннем могілак у Слоніме Сымон займаецца тры гады. Ужо амаль год ён праводзіць там раскопкі і нават здолеў знайсці магілу вядомага праведніка Абрагама Вайнберга. Вядома, што галоўныя яўрэйскія могілкі ў Слоніме былі вялікія, з мноствам пахаванняў. Падчас нямецкай акупацыі і ў пасляваенныя гады могілкі разбурылі і пабудавалі недалёка школу, а на пахаваннях з’явіліся спартыўныя пляцоўкі.
Некалькі гадоў таму Сымон прывёз у Беларусь унікальнае міжваеннае відэа Слоніма, якое зрабіў слонімскі эмігрант Саламон Шенберг-Левада, калі вярнуўся на радзіму з Палестыны, куды выехаў у канцы XIX стагоддзя.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…