Горад

У Гродне затрымалі банду падлеткаў, якая па раніцах рабавала ўстановы

Гродзенская інспекцыя па справах непаўналетніх працуе па справе падлеткаў, якія на працягу некалькіх дзён рабавалі гродзенскія ўстановы.

У пачатку ліпеня некаторыя летнія ўстановы ў цэнтры Гродна заўважалі факты пранікнення на сваю тэрыторыю, а некаторыя нават знікненне тавару. Праз нейкі час камера відэаназірання ў парку забаў заўважыла, як група падлеткаў спрабавала абрабаваць касы. Праз пару дзён раніцай тых жа падлеткаў падчас злачынства затрымалі ў кафэ «Губерня» на вуліцы Савецкай, куды яны хацелі забрацца ў чарговы раз.

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама распавялі, што пакуль ніякіх справаў супраць падлеткаў не ўзбуджалі. З імі працуе інспекцыя па справах непаўналетніх. Вядома, што падлеткам каля 12 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025