Дворык музея гісторыі рэлігіі, што на вуліцы Замкавай, роўна на тры вечара стаў месцам сустрэчы з гісторыяй нямога кіно. У заключны дзень фестывалю Кінэмо, 8 чэрвеня, тут сабралася столькі ахвотных паглядзець кінакласіку, што на ўсіх не хапіла крэслаў. Прышлося пазычаць банкеткі ў музеі.
Надвор’е стаяла яснае, але ветранае. «Першы фестываль без дажджу!» — усміхнулася арганізатар фестывалю ва ўступнай прамове. Надвор’е гэтага ўік-энду яна палічыла вялікім поспехам. У прадчуванні пачатку гледачы саграваліся кавай, хуталіся ў кофты, а самыя прадбачлівыя (яны сапраўды штосьці ведаюць!) — у прынесеныя з сабой пледы.
Марына Буткевіч, арганізатар фестывалю нямога кіно ў Гродне, прамаўляе ўступную прамову прыкметна хвалюючыся: «Узяць Чарлі Чапліна. Часам яго фільмы нават не глядзяць. Таму што з ім „і так усё зразумела“. Але я настойваю, каб іх глядзелі!».
І зала глядзела. Смяялася з Чапліным, перажывала з Кітанам. Дзіўным чынам нямое кіно прымусіла сучаснага чалавека, што жыве ў рэжыме шматзадачнасці, аддаць экрану максімум увагі. Просты, амаль забыты гумар нямога кіно аказаўся зразумелым праз без малога сто гадоў.
Вядома, усё гэта было б не поўным без музычнага суправаджэння. А між тым, менавіта так — з жывой музыкай — і ішлі раней фільмы ў кінатэатрах!
На Кінэмо ў Гродне напаўняла вечар гучаннем трыо выканаўцаў Five Storey Ensemble -Вольга Падгайская, Анастасія Карпенка, Віталь Эппаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…