На стадыёне «Юнацтва» 10 ліпеня прайшоў матч паміж гродзенскай камандай гульцоў са слабым зрокам і майстроў ФК «Нёман», сярод якіх былі гульцы асноўнага складу, галоўны трэнер Ігар Кавалевіч і легенда мясцовага футбола Дзмітрый Кавалёнак.
Такое мерапрыемства было арганізавана ў рамках падрыхтоўкі да першага ў Еўропе турніру па інтуітыўнаму футболе Volkswagen Cup, які ўпершыню аб’яднае гульцоў са слабым зрокам і татальна сляпых спартсменаў з усёй Беларусі.
«Наша мэта паказаць, што людзі з інваліднасцю не сядзяць дома, а актыўна прымаюць удзел у спорце і пры гэтым паказваюць поспехі. У матчы з» Нёманам «гэта можна было ўбачыць», — распавяла каардынатар праекта «Інтуітыўны футбол» Вольга Седзюкевiч.
Матч у Гродне скончыўся з лікам 7:7.
Першы турнір у Еўропе па інтуітыўнаму футболе Volkswagen Cup пройдзе 4 і 5 жніўня ў Мінску. Каманда футбалістаў са слабым зрокам з Гродна таксама прыме ўдзел у ім і па ацэнцы экспертаў мае добрыя шанцы на перамогу.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…