Майстар камп’ютарнай анімацыі Алег Мініч узнавіў вобраз Вітаўта па копіі гравюры 16-га стагоддзя. Праўда, некаторыя кажуць, што вобраз паводле гэтай крыніцы не можа быць дакладным.


Ажэшка посціла б кветачкі, Цётка — акцыі пратэстаў. Беларускія літаратаркі мінулых стагоддзяў «завялі» Instagram


Вітаўт Вялікі — вялікі князь літоўскі, князь гарадзенскі і троцкі, адзін з найвыдатнейшых гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, за сваю дзейнасьць атрымаў найменьне Вялікі. За Вітаўтам Вялікае Княства Літоўскае дасягнула найбольшай магутнасьці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курску да Галічыны.

З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы (у 1429 і 1430) рабіў захады і ўчыняў зьезды наймагутнейшых валадароў Эўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але польскія магнаты затрымалі імпэратарскіх паслоў, што везьлі карону. Састарэлы Вітаўт ня вытрымаў гэтай дыпляматычнай паразы і памёр у Троках. Пахаваны ў Віленскім катэдральным касьцёле.