Карыстаючыся летнім сезонам цыгарэты з Беларусі вязуць у Літву па рацэ Нёман на турыстычных кацерах, піша euroby.info.
23 чэрвеня ў водным пункце пропуску Прывалка-Швендубрэ пры праверцы адной з лодак, што прыплылі з Беларусі, літоўскія памежнікі звярнулі ўвагу на заклёпкі ў пярэдняй частцы лодкі. Яны адрозніваліся ад астатніх, былі занадта новымі і выклікалі абгрунтаваную цікаўнасць правяраючых.
[irp posts="65 813″ name="Не только речное такси, но и экскурсии: для прогулок по Неману запустили катера"]
У паражнінах судна апынуліся схаванымі 15 408 пачкаў (31 скрынка) цыгарэт з беларускімі акцызнымі знакамі. Большая частка кантрабанды была схаваная пад падлогай судна.
Мужчыну і жанчыне, што прыплылі з цыгарэтамі, цяпер пагражае крымінальнае пакаранне з-за буйнога аб’ёму кантрабанды.
Праз тыдзень па рацэ Нёман у Літву на кацеры прыплылі наступныя «турысты» У 7 беларусаў у лодцы былі прыхаваныя 3000 пачкаў цыгарэт «Minsk Superslims» і «NZ Gold».Абодва кацеры арыштаваныя, іх лёс вырашыць суд.
[irp posts="71 146″ name="В Гродно появился катер-амфибия, который катает по Неману с экстримом"]