Аляксандр Лаўрэнцьеў з АГП паведаміў на старонцы ў Фэйсбуку, што яго адпусцілі з ізалятара. За непадпарадкавання яму далі штраф у 5 базавых велічынь, за «інтэрнэт-пікет» — 15 базавых.
«На суд прывезлі у 16:55 і выйшаў з залы суда ў 18:40. Усяго 20 базавых штрафу, — піша актывіст. Інтэрнэт-пікетам у судзе палічылі фотаздымак, які актывісты размясцілі ў сацыяльнай сетцы.
Нагадаем, 3 ліпеня два актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці акцыю-перформанс на святкаванні Дня незалежнасці. Іх па адміністрацыйнай справе затрымалі АМАПаўцы, якія не прадставіліся. Яны даставілі Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка ў РАУС Кастрычніцкага раёну. Адтуль Мікалая з гіпертанічным крызам даставілі на хуткай у бальніцу. Зараз ён адчувае сябе лепш і будзе падаваць заяву аб пабоях.