Гродзенскія футбалісты не здолелі парадаваць сваіх заўзятараў на родным стадыёне ў матчы з «Мінскам» і згулялі ўнічыю 2:2. Характэрна, што «Нёман» вёў у матчы да 89-й хвіліны з лікам 2:0.

«Нёман» — Мінск" — 2:2

Галы: 1:0 — Жукоўскі (10-п). 2:0 — Януш (64). 2:1 — Васільеў (89). 2:2 — Анцілеўскі (91+).

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Гульня доўжыцца дзевяноста хвілін. Нам удавалася ў нейкіх матчах гэты часовай адрэзак выйграць. Але сёння каманда стала на 88-й хвіліне і згуляла беазалаберна ў абароне. Гэтая гульня нас шмат чаму навучыць. Рыхтуемся да гульні з Брэстам. Цяжка адразу сказаць пра прычыны гэтай сітуацыі. Магчыма, каманда загадзя паверыла ў перамогу. Не знайшлося ў камандзе гульца, які б пасля сыходу Януша супакоіў бы гульню.

Пасля нічыі з «Мінскам» гродзенцы размясціліся на 5-м месцы ў турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 25 ачкоў. Наступны матч «Нёман» правядзе 7 ліпеня ў Брэсце супраць мясцовага «Дынама».