Гродзенскія футбалісты не здолелі парадаваць сваіх заўзятараў на родным стадыёне ў матчы з “Мінскам” і згулялі ўнічыю 2:2. Характэрна, што “Нёман” вёў у матчы да 89-й хвіліны з лікам 2:0.

“Нёман” – Мінск”- 2:2

Галы: 1:0 – Жукоўскі (10-п). 2:0 – Януш (64). 2:1 – Васільеў (89). 2:2 – Анцілеўскі (91+).

Галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч пасля матчу:

“Гульня доўжыцца дзевяноста хвілін. Нам удавалася ў нейкіх матчах гэты часовай адрэзак выйграць. Але сёння каманда стала на 88-й хвіліне і згуляла беазалаберна ў абароне. Гэтая гульня нас шмат чаму навучыць. Рыхтуемся да гульні з Брэстам. Цяжка адразу сказаць пра прычыны гэтай сітуацыі. Магчыма, каманда загадзя паверыла ў перамогу. Не знайшлося ў камандзе гульца, які б пасля сыходу Януша супакоіў бы гульню.

Пасля нічыі з “Мінскам” гродзенцы размясціліся на 5-м месцы ў турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 25 ачкоў. Наступны матч “Нёман” правядзе 7 ліпеня ў Брэсце супраць мясцовага “Дынама”.