Майстар-клас “Удзел грамадзянскай супольнасці ў фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі” пройдзе ў Гродне 30 чэрвеня. Час працы – з 13.00 да 17.00 гадзіны.

Вядзе майстар-клас Сяргей Остаф, старшыня Нацыянальнага савета па ўдзеле пры ўрадзе Малдовы, дырэктар рэсурснага цэнтра па правах чалавека CReDO, эксперт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Змест:

– Выбудоўванне партнёрскіх адносін паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай.

– Інструменты прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на нацыянальным і мясцовым узроўні.

– Разгляд найлепшых практык і кейсаў з Малдовы, Беларусі і іншых краін.

– Дыскусія і рэкамендацыі па цяперашніх міжсектарных праектах у Беларусі.

 

Удзел бясплатны. Абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя

Пра месца правядзення арганізатары паведамяць зарэгістраваным удзельнікам.

 

Падзея на Facebook.

 

Арганізатары:

АДУ «Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА”»

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”