Майстар-клас «Удзел грамадзянскай супольнасці ў фармаванні і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі» пройдзе ў Гродне 30 чэрвеня. Час працы — з 13.00 да 17.00 гадзіны.

Вядзе майстар-клас Сяргей Остаф, старшыня Нацыянальнага савета па ўдзеле пры ўрадзе Малдовы, дырэктар рэсурснага цэнтра па правах чалавека CReDO, эксперт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Змест:

— Выбудоўванне партнёрскіх адносін паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай.

— Інструменты прасоўвання грамадскіх інтарэсаў на нацыянальным і мясцовым узроўні.

— Разгляд найлепшых практык і кейсаў з Малдовы, Беларусі і іншых краін.

— Дыскусія і рэкамендацыі па цяперашніх міжсектарных праектах у Беларусі.

Удзел бясплатны. Абавязковая папярэдняя анлайн-рэгістрацыя.

Пра месца правядзення арганізатары паведамяць зарэгістраваным удзельнікам.

Падзея на Facebook.

Арганізатары:

АДУ «Цэнтр даследавання грамадскага кіравання „СІМПА“»

Грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»