З мэтай аб’яднання намаганняў па развіцці хакея з шайбай на дарослым і юнацкім узроўні, удасканалення вертыкалі кіравання дадзеным выглядам спорту ў Гродне, з чэрвеня 2018 года цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і хакейны клуб «Нёман» аб’яднаны ў адну арганізацыю. Кіраўніком аб’яднанай структуры стаў Сяргей Кавальчук, які раней быў памочнікам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
У аўторак 26 чэрвеня новаспечаны кіраўнік дзяржаўнай установы быў прадстаўлены свайму калектыву, у якім гэтак жа адбыліся змены.
Як паведамляе сайт Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Сяргею Уладзіміравічу прадстаўлена магчымасць праявіць свае прафесійныя і кіраўніцкія якасці на новай для сябе ніве. Раней ён займаў розныя пасады ў структуры апарата выканаўчай вертыкалі г. Гродна і Гродзенскай вобласці, гэтак жа працаваў у Ленінскім раённым і Гродзенскім гарадскім камітэтах грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы пачынаў працоўную кар’еру настаўнікам французскай мовы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 6 г. Ваўкавыска.
З 2013 года і па цяперашні час быў памочнікам намесніка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктара Лісковіча, які курыруе пытанні развіцця сацыяльнай сферы, у тым ліку і спорту.
Кавальчук мае вышэйшую педагагічную адукацыю. У 2003 годзе скончыў установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт імя М.Танка», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Валодае французскай мовай.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…