Photo: Anastasia Dulgier, unsplash.com
Вядуцца перамовы аб прыцягненні ў гродзенскі аэрапорт еўрапейскіх лоўкостараў, паведаміў журналістам 27 чэрвеня намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, перадае БЕЛТА.
«Гродзенскі аэрапорт мы разглядаем для прыцягнення лоўкост-кампаній. Прадпрыемства „Белаэранавігацыя“, якому належыць гэты аэрапорт, вядзе перамовы», — праінфармаваў намеснік міністра. Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра еўрапейскія лоўкостары, у ліку якіх, напрыклад, AirBaltic.
Перамовы вядуцца не толькі з лоўкостарамі. «Ёсць пратакол аб намерах, падпісаныя дакументы, у тым ліку з польскімі кампаніямі», — дадаў Аляксей Ляхновіч.
[irp posts="48 496″ name="У Гродзенскі аэрапорт могуць прыйсці лаўкостары, паляцім У Варшаву і Вільню"]
Усе беларускія аэрапорты распрацавалі канцэпцыі па развіцці. Брэсцкі разглядаецца ў прывязцы да польскага кірунку. «Акрамя таго, мы разглядаем варыянты пералётаў ў бок Расіі - Масква, Санкт-Пецярбург і іншыя», — сказаў намеснік міністра. Ён звярнуў увагу, што на дадзены момант усе абласныя аэрапорты выконваюць чартарныя праграмы.
У 2017 годзе ў рэгіянальных паветраных гаванях абслужана 75 тыс. пасажыраў, у гэтым годзе чакаецца каля 100 тыс.
[irp posts="66 554″ name="Першы сёлетні самалёт у Турцыю адляцеў з гродзенскага аэрапорта"]
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…