Вядуцца перамовы аб прыцягненні ў гродзенскі аэрапорт еўрапейскіх лоўкостараў, паведаміў журналістам 27 чэрвеня намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, перадае БЕЛТА.

“Гродзенскі аэрапорт мы разглядаем для прыцягнення лоўкост-кампаній. Прадпрыемства “Белаэранавігацыя”, якому належыць гэты аэрапорт, вядзе перамовы”, – праінфармаваў намеснік міністра. Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра еўрапейскія лоўкостары, у ліку якіх, напрыклад, AirBaltic.

Перамовы вядуцца не толькі з лоўкостарамі. “Ёсць пратакол аб намерах, падпісаныя дакументы, у тым ліку з польскімі кампаніямі”, – дадаў Аляксей Ляхновіч.

Чытайце яшчэ:  У Гродзенскі аэрапорт могуць прыйсці лаўкостары, паляцім У Варшаву і Вільню

Усе беларускія аэрапорты распрацавалі канцэпцыі па развіцці. Брэсцкі разглядаецца ў прывязцы да польскага кірунку. “Акрамя таго, мы разглядаем варыянты пералётаў ў бок Расіі – Масква, Санкт-Пецярбург і іншыя”, – сказаў намеснік міністра. Ён звярнуў увагу, што на дадзены момант усе абласныя аэрапорты выконваюць чартарныя праграмы.

У 2017 годзе ў рэгіянальных паветраных гаванях абслужана 75 тыс. пасажыраў, у гэтым годзе чакаецца каля 100 тыс.

Чытайце яшчэ:  Першы сёлетні самалёт у Турцыю адляцеў з гродзенскага аэрапорта