Тры чалавекі загінулі пры пажары ў Гродне

На пажары ў кватэры шматпавярховага дома па вуліцы Горкага загінулі тры чалавекі. Узгаранне пачалося на 11 паверсе каля 13.40. Жыхары спачатку спрабавалі самастойна патушыць агонь, але не паспелі.

Пры тушэнні пажару было задзейнічана каля 10 пажарных разлікаў, але выратаваць людзей у кватэры супрацоўнікам МНС так і не ўдалося. Вядома, што ратавальнікаў выклікалі суседзі, калі пачулі, што паверхам ніжэй пачуліся крыкі і ўдары.

Пасля ліквідацыі пажару пры аглядзе кватэры супрацоўнікі МНС знайшлі ў розных пакоях целы двух жанчын і мужчыны. Медыцынскі судовы эксперт вызначыў, што папярэдняй прычынай смерці былі апёкі і атручванне ўгарным газам. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля судова-гісталагічнай, судова-хімічнай і судова-медыцынскай экспертыз.

Па выніках агляду месца здарэння з прыцягненнем эксперта-пажаратэхніка папярэдне вызначана, што прычына здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Канчатковую прычыну пажару вызначыць экспертыза.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025