Прадстаўнікі галоўных анлайн-медыяў Гродна на сустрэчы ў каворкінгу ПВТ раскажуць пра паспяховыя прыклады прасоўвання на ўласных сайтах. Сярод удзельнікаў мітапа будуць у сябры рэдакцыі Hrodna.life. Сустрэча “Маркетынг. Усплыццё!” пройдзе ў каворкінгу Парка Высокіх Тэхналогій 26 чэрвеня, пачатак у 19.00.

Сустрэча будзе цікавая прадпрымальнікам, маркетолагам і спецыялістам па прасоўванні, якія працуюць на лакальных рынках. Яны даведаюцца, дзе размясціць рэкламу ў Гродне, каб атрымаць рэальных кліентаў, каб знайсці менавіта тую аўдыторыю, якая ім патрэбная.

Прэзентацыя кожнага сайта зойме 10 хвілін: 7 на выступ яго прадстаўнікаў і 3 на пытанні з залы.

За 90 хвілін і ў адным месцы бізнесоўцы змогуць вырашыць для сябе:

– Якое СМІ выбраць для іх аўдыторыі і бізнесу;

– Якія рэкламныя месцы больш эфектыўна і колькі гэта каштуе;

– Які працэнт жыхароў Гродна можна ахапіць анлайн рэкламай;

– На што лепш зрабіць акцэнт у вашай рэкламе;

– Ці варта і далей выдзяляць увесь бюджэт толькі на кантэкстную рэкламу і рэкламу ў сацсетках.

Месца: вул. Горкага, 1/3 (Co-working ПВТ)

Бясплатна толькі па папярэдняй рэгістрацыі: m1p.co/

Колькасць месцаў абмежавана.

Вядучы мітапа — выкладчык Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій Назар Шэгда.

Рэдактары галоўных гродзенскіх сайтаў раскажуць, як праз іх трапіць да сваёй аўдыторыі