На выездзе з Гродна ў бок Сапоцкіна каля 16:20 адбылося сутыкненне баявой машыны пяхоты і аўтамабіля Volkswagen. На шчасце, абышлося без ахвяр.
У выніку сутыкнення БМП наехала на легкавы аўтамабіль, скамячыўшы яго кузаў. Кіроўца, які былі ў легкавой машыне, на дзіва, не пацярпеў. Але вось аўтамабіль аднаўленню не падлягае. У прычынах сутыкнення разбіраюцца ваенная камендатура і Дзяржаўтаінспекцыя.
Вядома, што калона ваеннай тэхнікі рухалася з боку «Прывала» і збочвала Гродна. Выехаўшы на галоўную, адну з БМП занясло і яна выехала на сустрэчную паласу, проста на легкавы аўтамабіль. Як паведамляюць сведкі autogrodno. by, кіроўцу аўтамабіля вельмі пашанцавала. Яго сядзенне склалася і ён апынуўся ў ляжачым становішчы. Але рулём і панэллю яму прыціснула ногі. Мужчыну змаглі хутка разблакаваць.
[irp posts="70 097″ name="Ваенныя кампенсавалі шкоду кіроўцу, пацярпеламу ад наезду БМП на аўтамабіль"]
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…