21 ліпеня на Аўгустоўскім канале адбудзецца VIII веламарафон «Суседзi». Паспаборнічаць у хуткасці і вынослівасці можна будзе на трох дыстанцыях — «Марафон» (65 км), «Паўмарафон» (40 км) і «Міні-марафон» (7 км). Спартсменаў чакаюць лясныя, палявыя і грунтавыя дарогі. Самых маленькіх веласіпедыстаў запрашаюць прыняць удзел у дзіцячым велазаездзе на бегавелах і роварах.

Да ўдзелу таксама запрашаюцца каманды. Каманду можна сабраць з калегаў, сяброў і сваякоў - тых, з кім вы хацелі б прыемна правесці час і пазмагацца за кубак. Усе пераможцы атрымаюць памятныя прызы і падарункі ад спонсараў марафону.

Марафон «Суседзі» з’яўляецца не толькі самым буйным веласіпедным мерапрыемствам Гродзенскага рэгіёну, але і этапам міжнародных спаборніцтваў Маратоны Кресове (Maratony Kresowe). А гэта значыць, самай вялікай групай замежных удзельнікаў будуць веласіпедысты з Польшчы.

Веламарафон «Суседзi»: хто стане самым хуткім і вынослівым?

У мінулым годзе на старт марафону выйшла больш за 800 раварыстаў. На вялікае спартыўнае свята ўсё едуць, каб выпрабаваць сябе і пагутарыць з аднадумцамі, такімі ж аматарамі актыўнага ладу жыцця. Раней для ўдзелу ў марафоне прыязджалі таксама раварысты з Расіі, Літвы, Латвіі, Чэхіі, Нідэрландаў, Аўстраліі і іншых краін.

Паўдзельнічаць у веламарафоне зможа любы жадаючы. Пол, узрост і веласіпедны стаж значэння не маюць. Галоўнае мець ровар, шлем і сілу волі.

Падрабязнасці пра марафон і спасылка на рэгістрацыю на сайце velogrodno.by
Арганізатарамі марафону «Суседзi 2018» з’яўляюцца: Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў «ВелоГродно»; Гродзенскі райвыканкам.