Два маладых чалавека з Лойкі прыехалі ў госці да знаёмага ў Гродне і распілі на траіх бутэльку каньяку. Паводзілі сябе спакойна, а пазней і зусім пайшлі спаць.
Бліжэй да раніцы 24-гадоваму хлопцу стала горача. Ён адчыніў акно, лёг на падваконнік — і заснуў. Праз нейкі час ён страціў раўнавагу і стаў хіліцца ў бок аконнага праёму, піша uvd.grodno.by.
У гэты час па вуліцы ішоў мужчына, які ўбачыў, што з акна трэцяга паверха вось-вось выпадзе чалавек. Стаў тэлефанаваць у міліцыю — і ў той жа момант хлопец пачаў падаць. Мужчына кінуўся лавіць падальнага і паспеў толькі змяніць траекторыю яго падзення, бо ў месцы магчымага прызямлення з зямлі тырчала арматура.
Далей жа мужчына, які толькі што зваліўся з вышыні, ўстаў, сказаў, што з ім усё ў парадку, і пайшоў тэлефанаваць у дамафон, каб яго пусцілі ў кватэру спаць. Але мінак, які фактычна выратаваў жыццё маладому чалавеку, выклікаў хуткую. У пацярпелага дыягнаставаны удар па хрыбце. Праводзіцца праверка.