Стаць рэдактарам за адзін занятак. Прыходзьце на медыягульню «Пішы. Рэдагуй»

За адзін занятак вы станеце рэдактарам, пазнаёміцеся з папулярнымі журналістамі Гродна і Мінска і праверыце свае ўменні ў журналістыцы. Гульня «Пішы. Рэдагуй» на практыцы навучыць пісаць яркія тэксты.

«Студыя карысных кампетэнцый» запрашае ў рэдакцыю. Там вы атрымаеце тэму і асноўныя дадзеныя. На планёрцы вызначыцеся, у якім жанры будзеце пісаць. Атрымаеце практычныя парады ад трэнераў, падрыхтуеце тэкст і прэзентуеце.

Усе пройдзе ў рэжыме рэальнага часу. Напрыклад, каму дастанецца інтэрв'ю з зоркай, возьме яго на самай справе, а той, каму выпадзе сторытэлінг, — будзе пісаць гісторыю. Як бонус, усе працы будуць апублікаваныя. Трэнерамі будуць паспяховыя журналісты і рэдактары з Гродна і Мінску.

Для каго:

Абітурыентаў факультэтаў журналістыкі: адразу атрымаеце друкаваную працу ў партфоліо.

Маладых журналістаў: самі ведаеце, як складана выбраць тэму, структураваць думкі, і каб рэдактар ​​не правіў тэкст.

Медыя-менеджэраў: хочацца ж пісаць пасты, якія чапляюць, але як?

Усім, хто хацеў напісаць нешта вартае, але часу не хапае ці атрымліваецца неяк не вельмі.

Як запісацца?

Калі? 23 чэрвеня 2018 c 10.00 да 15.00

Дзе? вул. Ціміразева 10 / 1−31 (БЦ «Аўгустоўскі»)

Кошт: 25 рублёў

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць электронную заяўку да 20 чэрвеня, альбо запісацца па тэлефоне +375 33 6 341 041

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025