Hrodna.life знайшоў яшчэ два нямецкія надпісы, якія захаваліся ў Гродне з часоў Другой сусветнай вайны. Іх выявілі на старых дамах на вуліцы Бялінскага. Раней такія надпісы знаходзілі на Студэнцкай і Леніна.

На сценах бачны ўжо вядомы надпіс «GEORE», толькі з рознымі нумарамі. Сярод жыхароў вуліцы, хто б мог хоць трохі растлумачыць гісторыю надпіса, застаўся толькі адзін чалавек — 83-гадовы Іосіф Компель.

[irp posts="37 806″ name="Рэха вайны: У цэнтры Гродна знайшлі яшчэ адзін таямнічы надпіс «GEORE""]

Наогул, загадкавыя надпісы на старых дамах гродзенцы спрабуюць расшыфраваць ужо шмат гадоў. У гістарычнай частцы горада вядомыя як мінімум пяць пабудоў з надпісам «GEORE». Адразу пасля вайны такіх дамоў было ў горадзе сотні.

Надпісы былі на многіх дамах

«У час нямецкай акупацыі мне было 7−8 гадоў, — распавядае Іосіф. — Я памятаю, як на нашым доме № 12 з пэндзлікам і трафарэтам людзі нешта пісалі, але што, мне тады не было цікава. Быў тады 1942 год. Такія надпісы былі на многіх дамах».

Іосіф распавядае, што з прыходам немцаў яго сям’я перасялілася ў дом побач, а пабудова з надпісам «GEORE» пуставала. У будучыні яе выкарыстоўвалі як сарай.

Недалёка ад дома Іосіфа ёсць яшчэ адзін з загадкавым надпісам і нумарам. Але ніхто з жыхароў не можа нічога распавесці. Людзі, якія там жывуць, прыехалі ў гэты дом у пасляваенныя гады.

Спрабавала разгадаць Наталля Канюк

Яшчэ некалькі гадоў таму на гэтай жа вуліцы на доме № 2 можна было ўбачыць акупацыйны надпіс «326 Str.», які спрашчаў немцам арыентацыю ў горадзе. Пад гэтым нумарам у іх значылася даваенная вуліца Красіньскага, перайменаваная ў 1941 годзе на Брынкманн-штрасэ. Але нямецкі надпіс замазалі камунальнікі.

На вуліцах Гродна знайшліся яшчэ нямецкія надпісы часоў акупацыі. І ёсць новая здагадка, што яны значаць
Гэты акупацыйны надпіс замазалі ў 2010 годзе
Некалькі гадоў таму значэнне нямецкіх надпісаў у Гродне спрабавала разгадаць краязнаўца Наталля Канюк. Наталлі Рыгораўне не толькі ўдалося сабраць інфармацыю аб акупацыйных надпісах, але і даведацца пра людзей, якія іх наносілі з дапамогай трафарэтаў. Сярод работнікаў арганізацыі, якая гэтым займалася, быў чалавек з сям'і Левандовічаў, пра якую Hrodna.life ужо пісаў.

Па здагадцы краязнаўцы, надпісы «GEORE» наносіліся на дамы, якія былі чыстыя, адпавядалі санітарным нормам і калі ў ім пражываў служачы нямецкай арганізацыі. Але расшыфраваць абрэвіятуру Наталлі Канюк так і не ўдалося.

Пазней падобную версію пра надпіс «GEORE» выказаў і краязнаўца Аляксандр Семянчук.

«Хутчэй за ўсё, надпіс азначаў, што будынак давялі да ладу для пражывання немцаў. GE- GEbaude — будынак, OR-ORdnung — парадак», — распавядаў краязнаўца.

На вуліцах Гродна знайшліся яшчэ нямецкія надпісы часоў акупацыі. І ёсць новая здагадка, што яны значаць
Жыхар Дома № 3 па вуліцы Студэнцкай разгдядае нямецкі надпіс на сцяне

«GEORE» — гэта геаінфармацыя?

У гродзенцаў тым часам з’явілася чарговая здагадка, што можна азначаць надпіс «GEORE». Хутчэй за ўсё, гэта скарачэнне ад нямецкага слова — georeferenzierung, што азначае геаінфармацыя. Як і назвы вуліц, пэўныя нумары дамоў з надпісам «GEORE», магчыма, дапамагалі немцам лепш арыентавацца ў горадзе.


Вы уже давно хотите переехать в Англию, но не знаете с чего начать? Обо всем подробно вы можете узнать по ссылке https://imperiallegal.uk/ru/immigration/permanent-residence-in-uk. Окажем действенную помощь по оформлению визы и получению ПМЖ в Великобритании.