Рашэнне вынес Суд Кастрычніцкага раёна 18 чэрвеня. Гродзенцы абвінавачваліся ў незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы з мэтай збыту і незаконным збыце псіхатропных рэчываў, дзейнічаючы ў групе асоб.
12 ліпеня 2017 года ў Гродне затрымалі 29-гадовага мужчыну. Пры даглядзе ў яго канфіскавалі пакецік з пафасаваным для наступнага збыту крышталічным рэчывам. Яго прызналі асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP. Як аказалася, падазраваны разам з раней судзімым гродзенцам са студзеня па ліпень 2017 года незаконна збывалі псіхатропныя рэчывы. Аптовую закупку забароненых рэчываў ажыццяўлялі праз інтэрнэт. Рэалізоўвалі іх за безнаяўны разлік у Гродна, Гродзенскім раёне і Мінску, дзе было арганізавана не менш 340 схованак-закладак. Атрыманы прыбытак перавышае 5 тысяч беларускіх рублёў.
12 гадоў і 5 дзён
Абодва гродзенцы прызнаныя вінаватымі. Аднаго пазбавілі волі на 10 гадоў, другога — на 12 гадоў і 5 дзён. Гродзенцы будуць адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, у іх канфіскуюць маёмасць. Да тэрміну ў 12 гадоў былі дададзеныя 5 дзён пазбаўлення волі, неадбытай па прыгаворы суда Кастрычніцкага раёна ад 15 чэрвеня 2017 года, паведамляе БелТА.
Як зменшыць ужыванне наркотыкаў?
Зараз ў Беларусі па крымінальным артыкуле 328 — незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў - асуджана 15 000 чалавек. Юрысты з палітычных партый прапануюць рэфармаваць заканадаўства, каб тыя, хто ўжывае, і тыя, хто прадае наркотыкі мелі розныя пакаранні. А актывісты ініцыятывы «Legalize Belarus» лічаць, што вайна з наркотыкамі не працуе, а рэчывы варта легалізаваць.