Дзень вышыванкі ў Гродне: вышыванка даўжынёй у Савецкую, флэш-моб і фотазона

Акцыя «Вышыванка даўжынёй у Савецкую вуліцу» пройдзе ў Гродне ў Дзень вышыванкі 2 ліпеня. Акрамя таго, гараджан чакае незвычайны флэш-моб і маса іншых забавак.

Вышыванку на Савецкай плануецца скласці з дзіцячых малюнкаў - да ўдзелу ў акцыі запрашаюць дашкольныя ўстановы, аздараўленчыя лагеры і проста ўсіх жадаючых, паведамілі карэспандэнтам БелТА ў Гродзенскім аблвыканкаме.

Акрамя таго, побач з моладзевым цэнтрам размесціцца галоўная сцэна свята. Тут жа запланавана работа некалькіх пляцовак пад агульнай назвай «Азбука беларускага арнаменту». Можна будзе зрабіць аквагрым, прыняць удзел у майстар-класах па пляценню касічак і стварэнню традыцыйных лялек. Таксама будзе працаваць тэматычная фотазона.

Гродзенцам прапануюць стаць удзельнікамі масавага флэшмобу «Малюем малую радзіму». Для гэтага па Савецкай вуліцы будуць выстаўленыя дзясяткі мальбертаў.

Дзень вышыванцы адзначаць ва ўсіх раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці. Грамадскія аб’яднанні правядуць акцыю «Падары вышыванку сябру», а таксама паўдзельнічаюць у традыцыйным ўручэнні распашонак-вышыванок нованароджаным. Сярод іншых падзей анансуецца фотаконкурс «Сэлфi-фота з вышыванкай». Пераможцу вызначаць у некалькіх намінацыях у рэжыме онлайн.

Фэст вышыванкi ўпершыню прайшоў у Гродне 10 верасня мінулага года. Яго арганізаваў мінчук Алесь Мазанік. Цэлы дзень у дворыку Цэнтра гарадскога жыцця (галерэі «Крыга») ішоў кірмаш, тут можна было сустрэць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, паслухаць беларускiх музыкаў, патанчыць, а ўвечары — адправіцца гуляць у паб-квіз «Слава Воршы ўжо ня горша». І, вядома, набыць вышыванку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025