У Гродне з-за сухога надвор’я мялее Нёман, ёсць праблемы з суднаходствам. Патрэбныя дажджы

З-за доўгай адсутнасці дажджоў Нёман мялее. Вясной і ў пачатку лета было вельмі мала ападкаў. Такога надвор’я ў Гродзенскай вобласці не было даўно — як сцвярджаюць сіноптыкі, гадоў 60. Дэфіцыт ападкаў не прайшоў бясследна для воднай стыхіі. Ракі і возера ў вобласці рэзка змялелі, распавядае тэлеканал «ГродноПлюс».

— На рацэ Нёман з 11 мая па сённяшні дзень ўзровень знаходзіцца ніжэй адзнакі 125 см. Што выклікае цяжкасць у працы рачнога транспарту на ўчастку пералом — мяжа з Літвой, — кажа інжынер-гідралогіі філіяла «Гроднааблгідрамет» Віктар Гарэцкі.

Гарачае надвор’е прывяло не толькі да абмялення рэк і вадаёмаў. Дыскамфорт адчуваюць і водныя жывёлы.

— У сувязі з такімі гарачымі ўмовамі надвор’я ўтрыманне ўзроўню кіслароду ў вадзе падае. Яно цягне за сабой зніжэнне і іншых рэчываў, якія змяшчаюцца ў вадзе, што дрэнна для водных жыхароў, — кажа намеснік начальніка Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандр Зінчанка.

www.youtube.com/watch?v=ah5CWzT0-kc

Небяспечнымі для жыцця рыбы могуць стаць таксама багатыя дажджы пасля працяглай засухі: у ваду трапляе завісь, а значыць, і ўзровень кіслароду ў вадзе зноў памяншаецца.

Але сіноптыкі ў бліжэйшы час усё-ткі прагназуюць ападкі. Праўда, якімі яны будуць, казаць не бяруцца.

— Чакаем дажджы, але яны будуць насіць лакальны характар. Таму недзе, магчыма, пройдуць і багатыя дажджы, а недзе, можа, не ўпадзе ні кроплі. Ад гэтага і адштурхваемся. На воднасць рэк ўплывае тое, як у вярхоўях Нёмана пройдуць дажджы. Тады, адпаведна, узровень вады пачне павышацца і ў Нёмане, — кажа начальнік філіяла «Гроднааблгідрамет» Зміцер Скаскевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025