Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 21:29

Пілота самалёта, які ўпаў пад Гродна, перавялі на штучную вентыляцыю лёгкіх

У пілота множныя траўмы. Каб пазбегнуць ускладненняў, лекары перавялі яго на штучную вентыляцыю лёгкіх. Пасажыр самалёта пацярпеў менш. Праўда, ачнуўся толькі ў шпіталі, пакуль ён ледзь можа гаварыць.

Нагадаем, 12 чэрвеня каля 14.00 стала вядома пра крушэнне маторнага самалёта у Каробчыцах. На борце знаходзіліся 63-гадовы пілот і 60-гадовы пасажыр. У той час як пілот выбраўся з кабіны самастойна, пасажыра самалёта давялося дэблакіраваць выратавальнікам.

— Самалёт маркі ZLIN 42M чэшскай вытворчасці 1975 года выпуску атрымаў дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы для палёту з 13 да 20 гадзін у Дэпартаменце па авіяцыі. Узляцеў у 13.10 і ўпаў каля 14 гадзін. Мабыць, была нейкая тэхнічная няспраўнасць, магчыма, у рухавіку. Пілот дасведчаны, былы ваенны лётчык, старшыня праўлення Асацыяцыі аматараў авіяцыі, у пасажыра таксама ёсць лётнае пасведчанне, — кажа гродзенскі транспартны пракурор вобласці Вячаслаў Шэцік.

Пілот – вядомы ў рэгіёне авіятар, старшыня гродзенскай Асацыяцыі аматараў авіяцыі Віталь Братанюк. Каля года назад мужчына аднавіў лёгкаматорны самалёт 1975 года выпуску.

Усю ноч на месцы аварыі працавалі спецыялісты розных ведамстваў з усёй краіны, перадае АНТ. Абломкі самалёта яшчэ ў Гродна, прызначаны шэраг экспертыз. Асноўная праца маецца прадстаўнікам дэпартамента па авіяцыі Мінтранса – менавіта яны дэталёва вывучаць тэхнічны стан самалёта і адновяць храналогію крушэння.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: