Дом афіцэраў могуць прадаць за базавую

Такі варыянт абмяркоўвалася на планёрцы ў гарвыканкаме 12 чэрвеня. Упершыню будынак на вуліцы Ажэшкі, 30 выставілі на таргі ў лістападзе 2016 года ў пачатковай цане 5,15 млн (на той момант 2,96 млн даляраў). Праз год цана аб’екта звалілася на 80 адсоткаў, да 1,26 млн рублёў. Чарговыя таргі павінны былі прайсці 14 чэрвеня гэтага года. Аднак не пададзена ніводнай заяўкі, распавялі ў фондзе «Гроднааблмаёмасць», піша «Вячэрні Гродна».

Па ўмовах аўкцыёну, новы ўласнік абавязаны правесці капітальны рамонт або рэканструкцыю будынка і ўвесці яго ў эксплуатацыю на працягу чатырох гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу. Пасля рэканструкцыі або капрамонту былы Дом афіцэраў можна выкарыстоўваць пад офісы, крамы, кафэ і іншае. Будучы ўладальнік атрымае зямлю ў арэнду тэрмінам на 50 гадоў. Цяпер будынак лічыцца на балансе Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры і мае патрэбу ў капітальным рамонце. Памяшканні здаюцца ў арэнду, у тым ліку клубу «Эпалет» і некалькім ІП.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025