Каля 14.00 у Каробчыцах ўпаў невялікі лёгкі аднаматорны самалёт. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС. Там адзначылі, што самалёт Zlin 42M 1975 года выпуску здзейсніў аварыйную пасадку. Пілот выбраўся з самалёту самастойна, пасажырам спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, піша БелТА.
Супрацоўнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструмента дэблакіравалі мужчыну. Ободва члена экіпажу пасля агляду брыгады хуткай дапамогі былі шпіталізаваны. Самалёт дэфармаваны.
Транспартны сродак дыслацыраваўся на аэрадроме Караліно і належыць авіатару-аматару. Па папярэднім дадзеным, самалёт ажыццяўляў пробны палёт у раёне абласнога аэраклуба.
Чэшскі самалёт удзельнічаў у мінулым годзе ў авіяцыйным фестывалі, які кожны год праходзіць на тэрыторыі аэрадрома «Караліно». У Гродне ўсяго некалькі прыватных самалётаў, і «Злін» Віталя — самы ўнікальны з іх.