Круглы стол на тэму сэксізму ў СМІ і рэкламе адбудзецца ў Гродне 22 чэрвеня. Тэма сэксізму шматгранная і датычыцца кожнага: гэта праблема хатняга гвалту, гандаль жаночай сэксуальнасцю, гламурызацыя жанчын у СМІ і звядзенне іх значнасці толькі да ролі маці і гаспадыні, шматлікія гендарныя стэрэатыпы ў дачыненні да мужчын і жанчын, якія культывуюцца ў грамадстве. З гарадзенцамі сустрэнецца кіраўнік «Громадське радiо», вядомы ўкраінскі палітычны журналіст, неаднаразовы лаўрэат прэміі «Тэлетрыўмф» у складзе каманды праграмы «Свабода слова» на ICTV Андрэй Кулікоў.

Падчас адкрытай сустрэчы з журналістам можна будзе пагаварыць пра тое, ці нясуць СМІ і бізнес адказнасць за вобразы, якія трансліруюцца ў масавую культуру, падыскутаваць пра актуальныя выклікі і тэндэнцыі ў прафесіі, а таксама параўнаць вопыт Украіны, Расіі і Беларусі.

Уваход вольны, просім папярэдне зарэгістравацца.

Андрэй Кулікоў — украінскі журналіст, рэдактар, тэле- і радыёвядучы, медыяэксперт, медыятрэнер. Працаваў у газеце News from Ukraine, ва Украінскай службе ВПС, на тэлеканалах ММЦ-Internews, «1 + 1», «Новым канале» і СТБ. Дзевяць гадоў вёў папулярнае палітычнае ток-шоу «Свабода слова» на ICTV. Каманда праграмы і яе вядучы некалькі разоў станавіліся лаўрэатамі прэміі «Тэлетрыўмф».

Зараз узначальвае «Громадське радiо», вядзе прамыя эфіры («Громадська хвиля», «Кіеў - Данбас», «Ранкова хвиля», «Час року»).