Ад выходных 9-10 чэрвеня ўжо можна наведаць адкрытыя кінапляцоўкі і паглядзець кіно на вольным паветры. Сёлета ў Гродне будзе прававаць дзе адкрытых “кіназалі”. Паглядзець фільмы на вольным паветры можна будзе каля кінатэатра «Чырвоная зорка» ў цэнтры горада і каля возера «Юбілейнае», у зоне адпачынку за горадам. Паказы будуць праходзіць па пятніцах і выходнымі да канца сезона.
Паколькі для кіно патрэбна цемра, адкрытыя кінатэатры будуць працаваць у «начным» фармаце. На пляцоўцы каля «Чырвонай зоркі» сеансы пачынаюцца ў 23.00, а каля Юбілейнага – у 22.30. Гэта пляцоўка будзе працаваць як аўтакінатэатр.
У рэпертуар адкрытых пляцовак будуць тыя ж фільмы, што зараз знаходзяцца ў пракаце ў Гродне.
Выходнымі 9-10 чэрвеня можна паглядзець «Кухня. Апошняя бітва», « Целаахоўнік кілера» і « Жанчыны супраць мужчын ».


