Арт-пікнік у Велесе ўжо стаў для гродзенцаў традыцыйнай атракцыяй лета, што кожны раз здзіўляе новымі прыдумкамі. Сёлетні арт-пікнік пройдзе 17 чэрвеня. Ён стане чацвёртым па ліку і кніжным па зместу. На паляне ў Велесе будзе прадстаўлена больш за 20 пляцовак з забавамі для дзяцей, што пакуль не сталі дарослымі і дарослых, што не перасталі быць дзецьмі.
«Сучаснаму чалавеку патрэбен шырокі кругагляд, уменне браць інфармацыю з розных крыніц. Важна шмат чытаць і умець растаўляць прыярытэты. А яшчэ — быць Чалавекам. Усяму гэтаму вучыць чытанне»,
— разважаюць арганізатары арт-пікніка і запрашаюць далучацца да свята ў Велесе. «Вялікі-кніжны арт-пікнік — акно ў новы свет. Тут можна знайсці вялізарную разнастайнасць кніг і па-сапраўднаму акунуцца ў казку».
Калі нехта яшчэ не ведае, чым заняцца на арт-пікніку, то гэта не нагода турбавацца. Тут можна рабіць усё тое, што кожны любіць і хоча — чытаць, танцаваць, спяваць, слухаць музыку, майстраваць, гуляць і папросту бавіць час з сябрамі на вольным паветры.
У праграме - каля паўсотні літаратурных і развівальных мерапрыемстваў для дзяцей і бацькоў. Сярод іх — кніжныя выставы і прэзентацыі, гучныя і ціхія чытанні, сустрэчы з ілюстратарамі і расповеды пра гісторыі кніг, майстар-класы па стварэнню коміксаў і закладак, па каліграфіі і лэтэрынгу, маляванне, настольныя гульні і шмат-шмат чаго яшчэ.
Для самых смелых і няўрымслівых пройдзе сплаў па рэчцы на цюбінгах. Адпачыць і падсілкавацца паміж актыўнымі забавамі можна будзе у рэлакс-зоне.
Дазволіць сабе шчаслівае дзяцінства ніколі не позна! Прыязджайце на вялікі кніжны арт-пікнік у Велесе і вы самі ў гэтым пераканаецеся.
Інфармацыя пра арт-пікнік і яго забавы аператыўна абнаўляецца тут.
Металлический секционный забор — это удобно, практично, стильно и современно. К тому же недорого. Заказать забор по привлекательной цене можно на сайте http://mosinfotex.ru/metallicheskij-zabor/sekcionnyj/. Секционные ограждения по самым доступным ценам.
У Беларусі пачынаецца нарыхтоўка бярозавага соку. У Слонімскім лясгасе ўжо расказалі, колькі ён будзе каштаваць…
"Дварэцкі льнозавод" закупляе беспілотнік "сельскагаспадарчага прызначэння". З яго будуць распыляць ўгнаенні. У закупцы павінен ісці…
"Скажы дзякуй губернатару!" - пасты пад такім загалоўкам з'явіліся ў сацсетках гродзенскага аблвыканкама "Пул 4…
Кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама стане Юрый Караеў - пакуль ён будзе часова выконваючым абавязкі, паведамляе Telegram-канал…
Адразу некалькі маршрутаў з Гродна трапілі ў спіс самых папулярных напрамкаў пасажырскіх перавозак за мінулую…
У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада - Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Ён будзе…