Футбалісты “Нёмана” пацярпелі паразу ў матчы супраць “Шахцёра”, які праходзіў у Гродне 1 чэрвеня. Адзіны гол у матчы забіў паўабаронца салігорскай каманды Міхаіл Шыбун.
Госці з самага пачатку матча завалодалі ініцыятывай і здолелі вызначыцца на 35-й хвіліне. Пасля правалу на левым флангу абароны “Нёмана”, Шыбун без праблем увайшоў у штрафную Журава і дакладна прабіў у дальні кут.
У другім тайме Кавалевіч спрабаваў змяніць гульню і выпусціў у бой двух нападнікаў Ковеля і Глеба, але нават такія вопытныя гульцы нічога не змаглі зрабіць з абаронай “Шахцёра”.
“Нёман” – “Шахцёр” – 0: 1
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
“Дрэнна ўвайшлі ў гульню. Першы тайм … я нават сам здзівіўся, як згуляла мая каманда. Чакаў я не такога настрою на гульню. З чым гэта звязана, мы разбярэмся. У другім тайме мы нейкую гульню навязалі, але .. . Была нармальная барацьба і столькі картак даставаць з кішэні … Я не прымяншае перамогу Салігорска, але так пачварна судзіць у такіх матчах … і так бо гуляць няма каму. А так у цэлым, не задаволены вядома. але часам трэба і прайграць. Праходзячы розныя цяжкасці каманда толькі мацнее. Рыхтуемся да наступнага матчу, а суперніка з перамогай”.
У Гродне “Шахцёр” здолеў перапыніць пераможную серыю “Нёмана”, якая доўжылася чатыры матчы запар. У турнірнай табліцы цяпер гродзенцы дзеляць з “Шахцёрам” 3 і 4 радок. У каманд па 18 ачкоў.
Свой наступны матч “Нёман” правядзе 11 чэрвеня ў Мiнску, дзе сустрэнецца з “Праменем”









