Трохметровую скульптуру жанчыны пад назвай Алеся-Гараднічанка ўсталявалі 30 мая на ўездзе ў Гродна з боку трасы М6. Такі падарунак напярэдадні Фестывалю нацыянальных культур падрыхтавалі «Зелянбуд» і мясцовы бізнесмен Генадзь Бергер.
Скульптура складаецца з дзвюх частак: верхняя гэта сілуэт, зроблены са штучнага камня, які важыць больш за 120 кг, а ніжняя гэта металічная спадніца, напоўненая кветкамі.
Паводле праекту скульптуру назвалі Гараднічанкай, але майстры, якія яе рабілі, далі ёй сваю назву — Алеся. Цяпер скульптура афіцыйна мае два імені - Алеся-Гараднічанка.