Самым узроставым удзельнікам «Гарадзенскай вандроўкi», якая прайшла 27 мая, стаў 80-гадовы атлет з Жодзіна Арнольд Слуцкер. Дзесяцікіламетровую дыстанцыю пенсіянер пераадолеў за 1 гадзіну 16 хвілін і палепшыў свой леташні вынік на 3 хвіліны.
Арнольд бегае з 1981 года, ён прадстаўляе жодзінскую каманду «БелАЗ» і за год выходзіць на 14 стартаў. Пенсіянер нават ездзіў на марафон у Маскву.
[irp posts="65 964″ name="Фото: Hrodna.life пробежался с участниками Гарадзенскай вандроўкі" по улицам города"]
«Бегчы па вуліцах Гродна гэтым разам было лепш чым летась. Было трохі халодней і я палепшыў свой вынік амаль на 3 хвіліны, — распавядае Арнольд. — Самы складаны этап „Гарадзенскай вандроўкi“ — на вуліцы Горкага, калі трэба бегчы пад горку. Прыемна было, што гродзенцы крычалі мне і падтрымлівалі».
Па словах Арнольда, у Гродне вельмі добрая арганізацыя бегу: «Лепш гэтых спаборніцтваў я не бачыў, а бываў шмат дзе».
Пакуль ногі носяць
Арнольд кажа, што будзе бегаць пакуль носяць ногі.
«Бегаю тры разы на тыдзень па 10 км і большых дыстанцыі браць не планую. Свой апошні марафон я прабег у 75 гадоў. Медалёў за ўвесь час сабралася шмат, але я іх раздаю ўнукам. Апошнім часам медалі выдаюць толькі за тое што дабег».
[irp posts="65 931″ name=" Побеждает сильнейший". Лидером «Гарадзенскай вандроўкі» стал гродненский ОМОНовец"]
«БелАЗ» дапамагае
Арнольд сам наўрад ці пацягнуў бы паездкі на спаборніцтвы. У арганізацыі паездак яму і яго калегам дапамагае завод «БелАЗ».
«У матэрыяльным плане цяжка ўсюды ездзіць, але спартсменаў завод „БелАЗ“ падтрымлівае і час ад часу адпраўляе на спаборніцтвы. Напрыклад, у Гродна прыехала 7 чалавек і ў асноўным усе пенсіянеры», — дадаў Арнольд.