Больш за 400 удзельнікаў у нядзелю 27 мая вышлі на старт «Гарадзенскай вандроўкі», якая ўжо другі год запар праходзіць на вуліцах Гродна. Бегла па гораду і прадстаўнічка Hrodna.life Таццяна Каліневіч.
Усе ўдзельнікі, узрост якіх ад 15 да 80 гадоў, стартавалі адначасова з плошчы Леніна і беглі па старым горадзе каля чатырох кіламетраў разам, а на вуліцы Горкага падзяліліся на дзве групы. Тыя, хто бег 10 км, пабеглі праз OldCity, а тыя хто выбраў дыстанцыю 5 км — адразу на фінішную простую, якая вяла да плошчы Леніна.
Маршрут выглядаў гэтак: пл. Леніна — Савецкая — Кастрычніцкая — Карла Маркса — Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычная — Парыжскай Камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікая Траецкая — Віленская — Максіма Горкага — Дубко — Дзяржынскага — Астроўскага — Максіма Горкага — Дзяржынскага — пл. Леніна.
Удзельнікамі «Гарадзенскай вандроўкi» сталі не толькі гродзенцы і прадстаўнікі іншых гарадоў Беларусі, але і госці з Польшчы, Літвы і Расіі.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…