На вуліцы Дамброўскага з акна шматпавярховіка выпаў чатырохгадовы хлопчык. Яго маці ў той час выпівала.
Вечарам 24 мая жанчына пайшла з сынам у госці да знаёмых. Дарослыя выпівалі, дзеці бегалі побач. У нейкі момант адзін з хлопчыкаў знік. Высветлілася, што каля паловы на дзесятую вечара дзіця знаходзілася каля акна.
Хлопчык змог адкрыць створкі і выпаў з трэцяга паверху шматпавярховіка. Упаў на цэмент, атрымаў цяжкія траўмы галавы і брушной поласці. Зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі. У крыві маці хлопчыка было 2,6 праміле алкаголю, паведамляе СК.
Следчыя ўстанавілі, што бацькі хлопчыка злоўжываюць спіртнымі напоямі, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў стане алкагольнага ап’янення. Бацька знаходзіцца на лячэнні ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…