Горад

Фотафакт: Як на Савецкай Леніна змяніў Касцюшка

Яшчэ зімой на вуліцы Савецкай у Гродне можна было ўбачыць як адзін з мастакоў прадае партрэт правадыра сусветнага пралетарыяту Уладзіміра Леніна. Сёння ж асартымент у майстроў змяняецца ў іншы бок і перавага аддаецца нацыянальным героям, такім як Тадэвуш Касцюшка.

Адзінага Леніна, які ацэньваўся ў 80 рублёў, мастачка Ірына за некалькі месяцаў так і не прадала, і гэта нягледзячы на ​​цікавасць з боку турыстаў. Зараз партрэт правадыра пыліцца на паліцах.

«Леніна прадаю за 80 рублёў, гэта рэшткі са старой калекцыі маёй знаёмай. Такiя вялікія партрэты маляваў яе муж, які памёр. Раней Ленiна вешалі ў офісы начальнікаў, — распавядала Ірына. — Турысты цікавяцца партрэтам, нават падыходзяць і фатаграфуюцца. Але вось купляць пакуль ніхто не спяшаецца. Вядома, ёсць абураныя людзі, але мы павінны разумець, што ён — гэта наша гісторыя, якая была».
[irp posts="61 242″ name="У Гродне прапануюць дэмантаваць помнік Леніну"]

У сярэдзіне мая ўжо іншы мастак Іван Грушэўскі вырашыў памяняць атмасферу на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Гродна і выставіў на продаж партрэт нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША — Тадэвуша Касцюшкі. І паставіў яго прадаваць у тым жа месцы, дзе і быў Ленін. Але і Касцюшка пакуль ніхто не спяшаецца купляць. Праўда і кошт на партрэт сына Беларусі вышэй, чым Леніна.

Партрэт Тадэвуша Касцюшкі ў рамцы — кошт дамоўны.
«Мне ўжо амаль 80 гадоў і сюды ў выходныя я прыязджаю са Свіслацкага раёна. Ніхто ў мяне нічога не купляе. Але і за бясцэнак Касцюшку прадаваць не збіраюся. Кожнаму чалавеку будзе свая цана, — адзначыў майстар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024