Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў «Гомель» і выйшаў на трэцяе месца

У падапечных Ігара Кавалевіча чарговая перамога ў чэмпіянаце Беларусі. У 8-м туры, які праходзіў у Гомелі 21 мая, футбалісты «Нёмана» апынуліся мацней за мясцовую каманду з лікам 2:0.

Два свае галы гродзенцы забілі ў самым канцы сустрэчы. Спачатку на 89-й хвіліне вызначыўся Мукам, дзякуючы дакладнаму ўдару з-за межаў штрафной. А на 92-й хвіліне Януш апынуўся хутчэй за абаронцаў «Гомеля» і абыграў сваім ударам брамніка.

«Гомель» — «Нёман» — 0:2

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Мы разбіралі гульню «Гомеля». Яны павінны былі набраць больш ачкоў: з «Дынама» [Мінск] гулялі добра і «Дняпру» не павінны былі прайграваць. Мы ведалі, што каманда суперніка будзе змагацца. Нам пашанцавала, што выручыў брамнік. «Гомеля» мацней за нас у ампраметрычных дадзеных, і небяспека што ішла пры штрафных і кутніх гэта пацвердзіла. Жураў у гэтых эпізодах сыграў выдатна: не даў забіць «Гомелю»…

«Нёман» каманда з характарам, мы ўжо 4−5 гульню забіваем пасля 85-й хвіліны. Мы адчувалі цяжкасці ў цэнтры поля, дзе ў нас упершыню працавала звязка Кантарыя-Жукоўскi, але гэтай парай я задаволены. Я ўдзячны камандзе за тое, што хлопцы хілілі да канца сваю лінію і заслужана перамаглі".

Пасля перамогі над «Гомелем» гродзенская каманда паднялася на трэці радок у турнірнай табліцы і мае зараз 15 ачкоў. Але яшчэ не ўсе каманды ў туры згулялі свае матчы.


Наступную гульню «Нёман» правядзе 28 мая ў Гродне і будзе прымаць жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», якое займае шосты радок з 12 ачкамі ў актыве.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024