Людзі і справы

Французскія пенсіянеры хочуць за два тыдні аб’ехаць Беларусь на пазадарожніку

Дыдзье і Араі Iну з французкага рэгіёну Брэтань прыехалі ў Гродна 21 мая на сваім пазадарожніку Land Rover Defender. Яны плануюць за два тыдні праехаць вакол Беларусі.

Пара падарожнічае ўжо больш за тры месяцы. За гэты час яны наведалі многія еўрапейскія краіны, а нават Алжыр і Туніс у паўночнай Афрыцы. У Беларусь французскія пенсіянеры прыехалі, бо хацелі адкрыць для сябе новую краіну.

«Мяжу Еўрасаюза з Беларуссю мы прайшлі за 2 гадзіны. Гэта доўга, — адзначае Дыдзье. — Першы горад, дзе мы спыніліся — Гродна. Гэта прыгожае месца, плануем тут пагуляць і паглядзець мясцовыя славутасці. Пасля Гродна паедзем на Аўгустоўскі канал, а пасля адправімся вакол Беларусі».

Дыдзье і Араі Iну ў гродзенскім турыстычным інфацэнтры ўзялі мапу Hrodna.life на англійскай мове. З дапамогай яе шукалi мясцовыя славутасцi.
У планах у пары праехаць Беларусь за два тыдні і наведаць самыя буйныя гарады: Мінск, Віцебск, Брэст і іншыя.

«У Францыі людзі на пенсіі могуць спакойна падарожнічаць, вось і мы з жонкай выбраліся. За чатыры месяцы па Еўропе мы ўжо пераадолелі каля 6000 км. У Беларусі мы плануем затрымацца на два тыдні, хоць віза ў нас на 30 дзён. Мы ўжо аб’ехалі амаль усю Еўропу і Беларусь для нас новая краіна. Будзем знаёміцца. Пакуль нам усё падабаецца», — дадае Дыдзье.

Дыдзье Iну ў свае 64 гады можа дазволіць сабе падарожнічаць некалькі месяцаў з жонкай па Еўропе
Перасоўваюцца пенсіянеры на пазадарожніку Land Rover Defender, які адмыслова куплялі для падарожжаў.

«Машына ў нас добрая — брытанская, але дарагая. У нас у рэгіёне такіх вельмі мала. Нас яна задавальняе, бо на ёй добра падарожнічаць. У гэтым пазадарожніку ёсць усё, што трэба для доўгіх паездак: двухмесны ложак, туалет, душ, пліта, халадзільнік і іншае. Нам не патрэбныя гасцініцы», — сказаў мужчына.

Пасля Беларусі пара паедзе ў Польшчу, Чэхію, Румынію і ў іншыя краіны Еўропы. У чэрвені сям’я плануе вярнуцца ў Францыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024