Здароўе і спорт

Беласток — горад дзе жывуць футболам: «Ягелонія» зноў сярод лідараў чэмпіянату Польшчы

Абгуляўшы «Віслу» з Плоцка ў апошнім туры чэмпіянату Польшчы, каманда з Беластока другі год запар заваявала срэбраныя медалі і забяспечыла сабе пуцёўку ў Лігу Еўропы.

За апошнія гады футбол у Беластоку прыкметна прагрэсуе, а разам з гэтым і ўзровень заўзення за каманду. Так, апошні матч сезону там наведала крыху больш за 20 тысяч чалавек. Варта адзначыць, што ў суседзяў на футбол усе ходзяць у клубнай атрыбутыцы.

За 30 секунд да фінальнага свістка ў матчы з «Віслай» на поле сталі масава выбягаць заўзятары, думаючы што гэта ўжо канец матчу. Пазбегнуўшы вялікага скандалу, дыктару на стадыёне атрымалася вярнуць іх за межы поля. У выніку праз некалькі хвілін прагучаў фінальны свісток, а разам з ім тысячы заўзятараў «Ягелоніі» выбеглі на поле віншаваць сваіх улюбёнцаў.

Матч скончыўся з лікам 2:1. Такім чынам каманда з Беластока заваявала ў чарговы раз другое месца ў чэмпіянаце Польшчы і атрымала пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі Еўропы.

Пасля матчу на адной з цэнтральных плошчаў Беластока фанаты зладзілі ўрачыстае віншаванне каманды і трэнера.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024