Сабака Элі пароды сіба-іну з Гродна перамог у конкурсе, які праводзіла Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту. З яго дапамогай выбіралі талісман чэмпіянату свету па верталётным спорце і фестываля #Пронебо 2018.
Элі, якой два з паловай гады, з’яўляецца неаднаразовай чэмпіёнкай Беларусі. Для ўдзелу ў конкурсе для яе спецыяльна наладзілі прафесійную фотасесію на аэрадроме ў Гродне. Для гэтага пашылі два арыгінальныя касцюмы — сучаснага пілота і лётчыка пачатку 20-га стагоддзя.
Элі паўдзельнічае ў тэматычных фотасесіях, а яе вобраз з’явіцца на афішах, білбордах, футболках і ў афармленні ўсёй пляцоўкі мерапрыемства. Яна таксама зможа разам з гаспадаром здзейсніць палёт на самалёце, верталёце або паветраным шары, піша naviny.by.
[irp posts="54 752″ name="В Лиде пёс несколько суток пытался «реанимировать» погибшую собаку"]
Журы ў складзе вядомых аматараў сабак Вольгі Барабаншчыкавай, Ірыны Марцюшэўскай і авіятараў Аляксандра Центэра і Мікалая Мачанскага ацэньвала дасланыя фотаздымкі па такіх крытэрах як арыгінальнасць, фотагенічнасць героя і трапленне ў вобраз авіятара.
У конкурсе прынялі ўдзел больш за 150 сабак, гаспадары якіх пастараліся крэатыўна падысці да стварэння вобраза сабакі-авіятара.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…