Сабака Элі пароды сіба-іну з Гродна перамог у конкурсе, які праводзіла Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту. З яго дапамогай выбіралі талісман чэмпіянату свету па верталётным спорце і фестываля #Пронебо 2018.

Элі, якой два з паловай гады, з’яўляецца неаднаразовай чэмпіёнкай Беларусі. Для ўдзелу ў конкурсе для яе спецыяльна наладзілі прафесійную фотасесію на аэрадроме ў Гродне. Для гэтага пашылі два арыгінальныя касцюмы — сучаснага пілота і лётчыка пачатку 20-га стагоддзя.

Элі паўдзельнічае ў тэматычных фотасесіях, а яе вобраз з’явіцца на афішах, білбордах, футболках і ў афармленні ўсёй пляцоўкі мерапрыемства. Яна таксама зможа разам з гаспадаром здзейсніць палёт на самалёце, верталёце або паветраным шары, піша naviny.by.

[irp posts="54 752″ name="В Лиде пёс несколько суток пытался «реанимировать» погибшую собаку"]

Журы ў складзе вядомых аматараў сабак Вольгі Барабаншчыкавай, Ірыны Марцюшэўскай і авіятараў Аляксандра Центэра і Мікалая Мачанскага ацэньвала дасланыя фотаздымкі па такіх крытэрах як арыгінальнасць, фотагенічнасць героя і трапленне ў вобраз авіятара.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 150 сабак, гаспадары якіх пастараліся крэатыўна падысці да стварэння вобраза сабакі-авіятара.