Першы вялікі дождж вясны 2018, які абрынуўся на Гродна 18 мая, не толькі затапіў горад, але і пакінуў пасля сябе сур’ёзныя наступствы. Так набярэжная Гараднічанкі ў Швейцарскай даліне не вытрымала патокаў вады і прыкметна пацярпела. Зараз гарадскім службам прыйдзецца хуткапрацаваць, каб упарадкаваць берагі рэчкі да фестывалю нацыянальных культур.