Газасілікатная сцяна абрынулася на чалавека на тэрыторыі аўтасервісу «Нёман-Лада» на праспекце Румлёўскім у Гродне. Паводле інфармацыі сведак, чалавек загінуў.
Няшчасны выпадак адбыўся 19 мая каля 18.00. Як паведамляюць сведкі, сцяна абрынулася падчас яе разборкі з выкарыстаннем крана.
Сведкі паведамляюць пра гібель аднаго чалавека — уладальніка крана, які стаяў побач падчас разборкі сцяны. Яго заваліла.
На месцы здарэння працуюць Следчы камітэт і міліцыя.