Кожны другі жыхар Гродзеншчыны жыве ў месяц на суму, якая не перавышае 400 рублёў, паведамляе Гродно 24. Пра гэта гаворыцца ў выбарачным даследаванні сем’яў за апошні квартал мінулага года, якія правялі статыстычныя органы.
За мінулы год знізілася колькасць тых, хто жыве на суму да 150 рублёў у месяц — іх стала менш на 3%. Пры гэтым вырасла колькасць гродзенцаў, якія распараджаліся ў кастрычніку-снежні мінулага года сумай больш за 600 рублёў. У цэлым, 54,9% жыхароў рэгіёну мелі на руках суму не больш за 400 рублёў. Па сярэднеўзважанаму курсу за той перыяд (1,9905 рублі за долар), выходзіць, што кожны другі гродзенец жыў на 200 або менш даляраў у месяц.
Ніяк не змянілася сітуацыя з тымі, у каго даходы не перавышаюць бюджэт пражытачнага мінімуму. Роўна 5% жыхароў вобласці жылі ніжэй за рысу беднасці як у канцы 2016 года, так і ў канцы 2017-га.
Пры гэтым адзначым, што колькасць беднякоў у нашай вобласці самая нізкая сярод астатніх абласцей. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці гэты паказчык складае 8,4%, а ў Гомельскай — 8,1%.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…