У Гродне 9 мая на беразе вадаёма на вуліцы Карскага патануў 31-гадовы мужчына. 13 мая падобная сітуацыя здарылася і з лідчаніным, які патануў у возеры пад Лідай. Абодва мужчыны былі п’яныя.
Гродзенец хацеў пераплыць пажарны вадаём, але стаў тануць на вачах сяброў, з якімі выпіваў. Яны змаглі выцягнуць яго з вады толькі калі ён перастаў падаваць прыкметы жыцця.
28-гадовы лідчанін таксама пайшоў купацца пасля распіцця алкаголю са знаёмымі. Побач знаходзіліся і дзеці. Цела з 6-мятровай глыбіні паднялі ратавальнікі.
Утрыманне алкаголю ў крыві загінулага жыхара Гродна было 2,6 праміле, лідчаніна — 2 праміле, паведамляе Следчы камітэт.
[irp posts="63 064″ name="Пляж са спартовымі пляцоўкамі і прычал будуюць каля Прывала""]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…