Сустрэча з вядомым гродзенскім журналістам, блогерам і пісьменнікам пройдзе 17 мая ў Цэнтры гарадскога жыцця. Сяргей Астраўцоў абяцае распавесці пра ўласную творчую кухню, месца паміж літаратурай і журналістыкай і тое, як пісаць, каб цябе чыталі.

Як пісаць, каб чыталі: HrodnaMediaRoom ладзіць сустрэчу з пісьменнікам і журналістам Сяргеем Астраўцовым

Сяргей Астраўцоў - журналіст, рэдактар, блогер. З 2007 года рэгулярна вёў літаратурны дзённік у блогу «Праз гарадзенскія акуляры», які размяшчаўся на інтэрнэт-сайце газеты «Наша Н**а». У 2012 годзе ў электронным выглядзе выйшлі дзве кнігі С. Астраўца. «Райскія яблычкі. Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі» і «Жалезная заслона з арнаментам. Стэнаграфічная сага».Пачытаць іх можна ў Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org.

Зараз вядзе блог на сайце Радыё Свабода пад назвай «Дзённік пісьменніка».

Кніга Сяргея Астраўцова «Цэнзарскія нажніцы» адзначана прэміяй «Гліняны Вялес».