У сераду 16 мая ў Капенгагене прайшло лёсаванне хакейнай Лігі чэмпіёнаў, у якой упершыню будуць прымаць удзел адразу два беларускія клубы — гродзенскі «Нёман» і мінскае «Юнацтва».

Гродзенцам у групе D, трапіўся стары знаёмы швейцарскі «Цуг», а таксама нямецкі «Айсбарен» і чэшская «Камета».

Мінскае «Юнацтва» у групе «B» згуляе з нямецкім «Рэд Булам», фінскім «ТПС» і шведскім «Мальме».

Групавы этап пройдзе з 30 жніўня па 17 кастрычніка, у плэй-оф з групы выходзяць па 2 лепшыя каманды.