У сераду 16 мая ў Капенгагене прайшло лёсаванне хакейнай Лігі чэмпіёнаў, у якой упершыню будуць прымаць удзел адразу два беларускія клубы – гродзенскі «Нёман» і мінскае “Юнацтва”.
Гродзенцам у групе D, трапіўся стары знаёмы швейцарскі “Цуг”, а таксама нямецкі “Айсбарен” і чэшская “Камета”.
Мінскае “Юнацтва” у групе “B” згуляе з нямецкім «Рэд Булам», фінскім «ТПС» і шведскім «Мальме».
Групавы этап пройдзе з 30 жніўня па 17 кастрычніка, у плэй-оф з групы выходзяць па 2 лепшыя каманды.